Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дачка Карымава – пра катаваньні ва ўзбэцкіх турмах


Гюльнара Карымава
Гюльнара Карымава

Учора ва Ўзбэкістане былі арыштаваныя супрацоўнікі аховы старэйшай дачкі прэзыдэнта краіны Гюльнары Карымавай. «Будуць біць тых, хто побач са мной» – напісала Карымава (@GulnaraKarimova) ў сваім Twitter.

Канфлікты Гюльнары Карымавай з уладамі Ўзбэкістану пачаліся ў кастрычніку. Тады былі зачыненыя падкантрольныя ёй тэле- і радыёканалы. А раней быў арыштаваны яе стрыечны брат, які кантраляваў Фэрганскую даліну.

У Twitter Карымава заявіла аб замаху на яе жыцьцё. Яна таксама паведаміла аб арышце сваіх ахоўнікаў і пра катаваньні ў Службе нацыянальнай бясьпекі (СНБ) Ўзбэкістану: «Сёньня Хаетам Шарыфутдзінавым – начальнікам СНБ былі арыштаваныя былыя супрацоўнікі аховы! Вось і адказ Чэмбэрлена... ня вельмі разумна! Цяпер будуць біць».

У адказ на пытаньне аб прычынах арышту целаахоўнікаў Гюльнара Карымава дадала: «Менавіта таму я не адкрывала роту! Будуць біць тых, хто побач».

А на пытаньне: «Дык я і не разумею, бацька на вашым баку? СНБ нехта ў стане кантраляваць?», Карымава адказала: «Яны ўжо самі заблыталіся».

Акрамя таго, Гульнара выклала дакумэнты, якія сьведчаць пра катаваньні, якія ўжываюць спэцслужбы Ўзбэкістану. «У службе бясьпекі 8 лютага 2013 году быў цяжка зьбіты афіцэр. У мінулы раз былі паламаныя рэбры», – адзначае яна ў паведамленьні ў Twitter.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG