Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Глыбоцкі райвыканкам забараніў усе масавыя акцыі на няпэўны час


Глыбокае
Глыбокае
Мясцовыя актывісты падалі заяўку, каб правесьці акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі 23 лістапада. І атрымалі ліст пра забарону за подпісам старшыні райвыканкаму Алега Морхата.

У лісьце гаворыцца, што якраз цяпер райвыканкам пастанавіў зьмяніць сваё ранейшае рашэньне і абраць для правядзеньня масавых мерапрыемстваў іншыя месцы. Аднак пакуль гэты дакумэнт праходзіць юрыдычную экспэртызу ва ўправе юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму.

«З адказу старшыні райвыканкаму вынікае, што ўсе масавыя акцыі ў нас забароненыя, прычым на няпэўны час. Бо спадар Морхат ніводнага радка ня піша пра тое, колькі будзе доўжыцца тая экспэртыза, каб ужо зьмененае рашэньне было зарэгістравана ў рэестры дзяржаўных актаў. І дзе вызначана новае месца, кіраўнік райвыканкаму ня піша таксама. Такім чынам, у нас больш няма магчымасьці рэалізаваць свае правы на арганізацыю масавых акцыяў. І калі сытуацыя зьменіцца, невядома», — камэнтуе забарону мясцовых уладаў актывіст кампаніі «Гавары праўду» Яраслаў Берніковіч.

Глыбоцкія прадстаўнікі розных партыяў і іншых грамадзкіх утварэньняў падалі заяўку на правядзеньне акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі 11 кастрычніка. Як сказана ў лісьце старшыні райвыканкаму, сваё рашэньне ўлады вырашылі памяняць за тры дні да таго, 8 кастрычніка. Паведамленьне пра гэта зьмешчана на афіцыйным сайце Глыбоцкага райвыканкаму. Але дзіўным чынам — пасьля абвесткі ад 10 кастрычніка. Паводле мясцовых актывістаў, гэткае парушэньне храналёгіі дае падставы падазраваць, што адбылося нейкае круцельства і што зьмены ў ранейшым, зусім нядаўнім рашэньні ад 13 лютага мінулага году чыноўнік вырашылі ўнесьці невыпадкова. Бо цяпер і заяўка ад 11 кастрычніка, і ўсе далейшыя ня будуць задавальняцца аўтаматычна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG