Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пракуратура: Менск не атрымліваў запыт на выдачу Баўмгертнэра


У Менску пакуль не атрымлівалі запыт Генэральнай пракуратуры Расеі на экстрадыцыю гендырэктара «Ўралкалія» Уладзіслава Баўмгертнэра.


«Пакуль мы не атрымалі дакумэнтаў», — заявілі Інтэрфаксу ў пракуратуры.

Раней неназваны прадстаўнік Генэральнай пракуратуры Расеі паведаміў, што РФ накіравала запыт на экстрадыцыю Баўмгертнэра.

Справа Баўмгертнэра


Уладзіслаў Баўмгертнэр быў затрыманы ў Менску 26 жніўня. Яго зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар КДБ і абвінавацілі ў злоўжываньнях. Сьледчыя органы Беларусі лічаць, што Баўмгертнэр і шэраг іншых топ-мэнэджэраў Беларускай калійнай кампаніі нанесьлі страты «Беларуськалію» і БКК у памеры да 100 мільёнаў даляраў.

Ад 26 верасьня Баўмгертнэр знаходзіцца пад хатнім арыштам. Яго трымаюць у Менску на найманай кватэры.
XS
SM
MD
LG