Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каспараў папрасіў грамадзянства Латвіі


Гары Каспараў у судзе ў лістападзе 2007
Гары Каспараў у судзе ў лістападзе 2007
Былы чэмпіён сьвету па шахматах і расейскі апазыцыянэр Гары Каспараў просіць Латвію даць яму грамадзянства. Адпаведны ліст Каспараў накіраваў ва ўсе фракцыі Сэйму Латвіі, акрамя апазыцыйнай фракцыі «Цэнтар згоды».

Як паведаміў кіраўнік парлямэнцкай камісіі па абароне і ўнутраных справах Айнар Латковскіс, Каспараў просіць даць яму грамадзянства за асаблівыя заслугі перад Латвіяй, але пры гэтым хоча захаваць і расейскае грамадзянства.

У лісьце Каспарава, які цытуе агенцтва BNS, гаворыцца, што стаўшы грамадзянінам Латвіі, ён «будзе мець магчымасьць без абмежаваньняў займацца палітычнай дзейнасьцю ў імя дэмакратыі, міру і справядлівасьці як у Расеі, гэтак і ў іншых краінах сьвету». У лісьце таксама адзначаецца, што маці сына шахматыста — латвійская грамадзянка і што сын экс-чэмпіёна мае від на жыхарства ў Латвіі.

У 2005 годзе Каспараў стварыў «Аб’яднаны грамадзянскі фронт», пазьней удзельнічаў у спробах аб’яднаць апазыцыю.

У чэрвені сёлета ён зьехаў за мяжу, заявіўшы, што не плянуе бліжэйшым часам вяртацца ў Расею ў сувязі з тым, што яго выклікалі ў Сьледчы камітэт. Як напісаў Каспараў у Фэйсбуку, сьледзтва мела намер выставіць яму якое-небудзь абвінавачваньне з мэтай абмежаваць свабоду перасоўваньня. Палітык адзначыў , што не зьбіраецца здавацца на ласку кіраўніка СК Аляксандра Бастрыкіна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG