Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замежная дапамога патрэбная 9 мільёнам сырыйцаў


Паводле Валяры Эймас, намесьніцы генэральнага сакратара ААН у пытаньнях гуманітарнай дапамогі, 9,3 мільёна сырыйцаў — што складае каля 40% усяго насельніцтва краіны — патрабуюць неадкладнай гуманітарнай дапамогі з-за мяжы.

Выступаючы перад Радай Бясьпекі ААН, баранэса Эймас сказала, што Рада «павінна поўнасьцю выкарыстаць сваю палітычную вагу, каб паўплываць на рэжым і апазыцыю» з мэтай дабіцца доступу прадстаўнікоў гуманітарнай дапамогі ў Сырыю.

Грамадзянская вайна ў Сырыі, якая трывае ўжо два з паловай гады, пазбавіла дому каля 8,5 мільёна чалавек — 2 мільёны зь іх апынуліся за межамі краіны (у Лібане, Ярданіі, Турцыі, Іраку і Эгіпце).

Тым часам Лахдар Брахімі, спэцпасланьнік ААН і Лігі арабскіх дзяржаў, спрабуе дамовіцца ў Жэнэве з амэрыканскімі і расейскімі дыпляматамі наконт падрыхтоўкі мірнай канфэрэнцыі па сырыйскім канфлікце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG