Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадары Эўразьвязу і ЗША наведалі Курапаты і Трасьцянец


Кіраўнікі дыпляматычных місіяў краін Эўразьвязу і ЗША сёньня наведалі Курапаты і Трасьцянец — месцы масавых пахаваньняў ахвяраў таталітарных рэжымаў дваццатага стагодзьдзя, паведамляе прэсавая служба прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Менску.

«Для дыпляматаў ужо стала традыцыяй наведваць гэтыя месцы на Дзяды, дзень памінаньня продкаў, каб аддаць даніну павагі памяці ахвяраў», — адзначаецца ў паведамленьні.

У Курапатах дыпляматы ўсклалі кветкі да мэмарыяльных знакаў, у тым ліку каля Крыжа памяці і валуна на пагорку. Гэтым валуном пазначана месца, абранае ўрадам Беларусі для ўзьвядзеньня мэмарыялу, які ўвекавечыў бы памяць пра трагічныя лёсы забітых і пахаваных тут людзей.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG