Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нуланд: ЗША падтрымліваюць эўрапейскі выбар Украіны


Вікторыя Нуланд

Вікторыя Нуланд

ЗША падтрымліваюць права Ўкраіны на карысьць эўраінтэграцыі і цалкам гатовыя падтрымаць намаганьні, што робяцца на гэтым шляху.

Пра гэта заявіла намесьнік дзяржсакратара ЗША ў Эўраазіяцкіх справах Вікторыя Нуланд пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам.

У часе нашай сустрэчы прэзыдэнт выразна даў зразумець, што Ўкраіна зрабіла свой выбар, і гэты выбар на карысьць Эўропы, паведаміла Нуланд журналістам. Яна падкрэсьліла, што ЗША падтрымліваюць Украіну на яе шляху да выкананьня крытэрыяў і патрабаваньняў, якія застаецца ажыцьцявіць для падпісаньня Пагадненьня аб асацыяцыі з Эўразьвязам, а таксама стварыць зону свабоднага гандлю.

Нуланд сказала, што павіншавала Ўкраіну з працай, зробленай, каб адпавядаць крытэрам, вызначаным Эўразьвязам для падпісаньня Пагадненьня аб асацыяцыі. Гэта літаральна дзясяткі і дзясяткі заканадаўчых актаў, падкрэсьліла намесьнік дзяржсакратара ЗША.

Акрамя таго, Нуланд праінфармавала, што перадала Януковічу ліст ад дзяржсакратара ЗША Джона Кэры, у якім гаворка ідзе пра тое, што Ўкраіна ўжо шмат чаго зрабіла на шляху эўраінтэграцыі, і ўтрымліваецца заклік прарабіць астатнюю працу на гэтым шляху.
XS
SM
MD
LG