Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму ўдзельнікаў віленскага саміту просяць не забыцца пра Беларусь?


Сярод тэмаў праграмы таксама:

Савецкі суд Менску асудзіў на трое сутак арышту актывіста незалежных прафсаюзаў з Гомеля Юрыя Рубцова за майку з надпісам "«Лукашэнка, сыходзь!»

Удзельнікі канфэрэнцыі Нацыянальнай плятформы Форуму грамадзянскай супольнасьці «Ўсходняга партнэрства» заклікалі ўдзельнікаў віленскага саміту не забыцца пра Беларусь

З Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў звольнены сябар Свабоднага прафсаюзу Дзьмітры Сакалоўскі — нібыта з-за сканчэньня тэрміну кантракту. Сам Сакалоўскі лічыць галоўнай прычынай членства ў незалежным прафсаюзе

Прадпрымальнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі сабраліся ў Менску, каб абмеркаваць наступствы ўвядзеньня ў дзеяньне тэхнічнага рэглямэнту Мытнага саюзу

У Ветцы на прадзільнай фабрыцы з дазволу канцэрну «Беллегпрам» спынены цэх па вырабе пражы. 30 работнікаў адпраўленыя ў вымушаны адпачынак

Апытаньне ў Горадні: У Менску судзяць чалавека за тое, што выйшаў на вуліцу ў майцы з надпісам «Лукашэнка, сыходзь!» Як вы да гэтага ставіцеся?

Сёньня мы просім вас адказаць на пытаньне, як вы ставіцеся да шафёраў, якія вывешваюць расейскія сьцяжкі ў аўтобусах? Тэлефануйце ў жывы эфір: 651 42 04 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
XS
SM
MD
LG