Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Тузін Гітоў» вярнуўся


Сяргей Будкін

Сяргей Будкін

Беларускі музычны інтэрнэт-партал «Тузін Гітоў» аднаўляе сваю працу ў новым выглядзе адразу з трыма гіт-парадамі — песьняў, кліпаў і альбомаў беларускіх выканаўцаў. На партале зьявіцца шэраг новых разьдзелаў.

У апублікаваным маніфэсьце гаворыцца, што місія «Тузіну Гітоў» застаецца нязьменнай цягам 10 гадоў.

«На старце праекту 12 кастрычніка 2003 году мы заявілі, што маем намер прапагандаваць музыку, створаную тут, ды ўсяляк заахвочваць да праслухоўваньня беларускіх твораў як мага большую колькасьць людзей. Мяркуючы з таго, што наведвальнасьць сайту расла з кожным месяцам, мы сваю задачу выконвалі досыць пасьпяхова», — адзначае галоўны рэдактар парталу Сяргей Будкін.

Мэдыйны праект «Тузін Гітоў» — прыватнае некамэрцыйнае беларускамоўнае сеціўнае выданьне. Партал рэалізуе музычныя праекты ды выступае інфармацыйным партнэрам самых значных падзеяў на беларускай незалежнай сцэне.

Да прыкладу, пры непасрэдным удзеле Tuzin.fm ладзіліся «Рок-рэвалюцыя» і «Рок-Каранацыя», канцэрт памяці Анатоля Сыса, музычны праект «Песьні свабоды», фэстываль «Рок па вакацыях» і іншыя.
XS
SM
MD
LG