Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З-за непагадзі мітынг «Рускага маршу» адмянілі, але бойкі — не


Арганізатары «Рускага маршу» ў маскоўскім раёне Любліна з-за непагадзі адмовіліся ад правядзеньня мітынгу. Аб гэтым паведамляецца ў Твітэры.

Адзначаецца што затрыманыя каля 20 чалавек, якія выкрыквалі хуліганскія лёзунгі.

Як паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на МУС, на «Рускі марш» сабраліся каля васьмі тысяч чалавек. Арганізатары мерапрыемства сьцьвярджаюць, што колькасьць удзельнікаў значна большая. Паводле лідэра аб’яднаньня «Рускія» Дзьмітрыя Дзёмушкіна, у шэсьці бяруць удзел больш за 20 тысяч чалавек.

Ён таксама заявіў, што напярэдадні невядомыя праніклі на склад, дзе захоўвалася атрыбутыка нацыяналістаў для «Рускага маршу», і залілі яе фарбай.

Не абыйшлося без канфліктаў. Група ўдзельнікаў «Рускага маршу» напала на ўраджэнцаў Каўказу ля мэтро «Любліна», паведамляе тэлеканал «Дождж»». Нацыяналісты таксама разьбілі шыбы ў некалькіх прыпаркаваных ля мэтро аўтамабіляў. Затрымана каля 30 чалавек.

«Рускія маршы» прайшлі сёньня — у Дзень народнага адзінства — і ў іншых расейскіх гарадах. У Краснаярску паліцыя затрымала 12 чалавек, што спрабавалі пасьля шэсьця правесьці несанкцыянаваную акцыю.

У Туле ўдзельнікамі «Рускага маршу» сталі каля 350 чалавека. Адным з пунктаў прынятай дэманстрантамі рэзалюцыі стала патрабаваньне аб’яднаньня Расеі зь Беларусьсю і Ўкраінай.

У Іркуцку ў шэсьці пад лёзунгамі «Расея для расейцаў» і «Будзь цьвярозым» удзельнічалі каля 200 чалавек.

Акцыі адбыліся таксама Ў Кіраве, Самары, Мурманску, Ульянаўску і іншых гарадах.

Апошняе апытаньне «Левада-цэнтра» паказала, што кожны чацьвёрты расеец ўхваляе «Рускі марш». Гэта ў два разы больш, чым восем гадоў таму.









Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG