Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 прычынаў, каб ня піць падсалоджанай газіроўкі


Чаму лепш пазьбягаць падсалоджаных цукразаменьнікамі газаваных напояў? Вось 10 прычынаў, якія падае сайт амэрыканскага часопісу Health:

1. У штучных падсаладжальнікаў больш інтэнсіўны смак, чым у звычайнага цукру, таму гэтыя дыетычныя газаваныя напоі прытупляюць наша адчуваньне смаку натуральна салодкіх харчоў, такіх як садавіна.

2. Цукразаменьнікі павялічваюць выдзяленьне інсуліну, што зь цягам часу прымушае наш арганізм набіраць непатрэбную вагу.

3. Рэгулярнае спажываньне падсалоджаных газаваных напояў павялічвае рызыку захворваньня на дыябэт 2-га тыпу.

4. У падсалоджаных газаваных напояў няма ніякай харчовай каштоўнасьці. Калі ўжо хочаце піць нейкі напой без калёрый, дык піце звычайную ваду. Ад бурбалак няма дадатковай карысьці.

5. У некаторых людзей падсалоджаныя газаваныя напоі выклікаюць мігрэнь.

6. Ад падсалоджаных газаваных напояў хутчэй псуюцца зубы.

7. Калі вы зьмешваеце з алькаголем газаваны напой з цукразаменьнікам, вы п’янееце хутчэй, чым калі б дадавалі газаваны напой з цукрам.

8. Людзі, якія п’юць дыетычныя газаваныя напоі, больш схільныя да дэпрэсіі. Гэта пацьвердзіла Амэрыканская акадэмія нэўралёгіі.

9. У людзей, якія п’юць шмат падсалоджаных газаваных напояў, больш верагоднае разрэджваньне косьці ў старэйшым узросьце.

10. Усяго адзін дыетычны газаваны напой на дзень можа павялічыць рызыку разьвіцьця сасудзістых захворваньняў, такіх як інсульт і інфаркт, на 43%. Да гэтай высновы прыйшлі дасьледнікі з Унівэрсытэту Маямі і Калюмбійскага ўнівэрсытэту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG