Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладальніка майкі «Лукашэнка, сыходзь!» судзяць


Справу Юрыя Рубцова разглядае суд Савецкага раёну Менску.

15.20 Юры Рубцоў асуджаны на трое сутак

13.13 Суд не задаволіў хадайніцтва пра адвод судзьдзі.

Аднак суд задавіў іншае хадайніцтва: выклікаць сьведкаў Максіма Вінярскага, Леаніда Кулакова і Арцёма Шрайбмана.

13.00 Пачаўся суд. Анатоль Рубцоў заявіў пра адвод судзьдзі Дзьмітрыя Паўлічэнкі, так як, паводле яго меркаваньня, усе судзьдзі працуюць на кароткатэрміновых кантрактах і таму залежаць ад уладаў.

Перапынак у судзе.

11.15 Свае дзеяньні на шэсьці 3 лістапада Рубцоў патлумачыў так: «Лукашэнка сказаў, што сыйдзе, калі яго пра гэта папросіць народ. Вось я і прашу».


11.00 Рубцову — 52 гады. Ён працуе ў гомельскім Цэнтры будоўлі і рамонту. Актывіст незалежнага прафсаюзу.

Юры Рубцоў

Юры Рубцоў



Рубцоў у інтэрвію Радыё Свабода заявіў, што некалькі разоў хадзіў у гэтай майцы па вуліцах Гомелю. Маўляў, ніякіх праблемаў не было.

Лукашэнка сказаў, што сыйдзе, калі яго пра гэта папросіць нарпод. Вось я і прашу
Рубцова вінавацяць у тым, што ён не падпарадкаваўся міліцыі.

Пасьля затрыманьня на яго склалі пратакол. Аднак не далі яму прачытаць.

10.55 Рубцова прывезьлі ў суд.

Пра яго толькі вядома, што ён пэнсіянэр, жыхар Гомеля.

10.50 Карэспандэнт Радыё Свабода, які знаходзіцца ў судзе, перадае, што Рубцова на разгляд справы яшчэ не прывезьлі.

Аднак у суд прыйшлі некалькі ўдзельнікаў учорашняга шэсьця ў Курапаты. Яны кажуць, што Рубцова затрымалі на канцавым прыпынку грамадзкага транспарту на вуліцы Мірашнічэнкі.


Жыхара Гомеля Рубцова затрымалі 3 лістапада пасьля шэсьця ў Курапаты.

Усю акцыі Рубцоў прайшоў у майцы, на адным баку якой было напісана «Лукашэнка, сыходзь!», а на другім — «Чатыры разы прэзыдэнт — не! Гэта не прэзыдэнт, а цар-самазванец».

На пачатку шэсьця міліцыя патрабавала, каб Рубцоў зьняў майку. Аднак ён не паслухаўся.

Пра суд над Юрыем Рубцовым напісала ў сваім «фэйсбуку» праваабаронца Наста Лойка.

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG