Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Канадзе павіншавалі дзяячку беларускай эміграцыі Вольгу Грыцук зь 90-годзьдзем


Валянціна Шаўчэнка, Віялета Кавалёва, Юльяна Грыцук, Натальля Колас і Юрка Шаўчэнка. У цэнтры – Вольга Грыцук

Валянціна Шаўчэнка, Віялета Кавалёва, Юльяна Грыцук, Натальля Колас і Юрка Шаўчэнка. У цэнтры – Вольга Грыцук

Гэтымі днямі споўнілася 90 гадоў Вользе Грыцук — адной з актыўных дзяячак беларускага руху ў Канадзе. Муж спадарыні Вольгі, Аляксей Грыцук, быў выбітнай асобай беларускай дыяспары: гісторыкам, літаратуразнаўцам, настаўнікам, старшынём Згуртаваньня беларусаў Канады.

Сама Вольга Грыцук выступіла адной з заснавальніцаў Згуртаваньня беларускіх жанчын Канады, а потым узначальвала гэтую арганізацыю на працягу 18 гадоў.

2 лістапада 2013 сябры Галоўнай управы ЗБК і Рады парафіі сьв. Кірылы Тураўскага наведалі спадарыню Вольгу ў Кінгстане (правінцыя Антарыё), дзе яна жыве зь сям’ёй дачкі Юльяны. Вольга Грыцук, якая сама родам зь Дзісны, шмат распавядала пра гісторыю жыцьця яе сям’і на Радзіме і потым у эміграцыі, пра знаёмства з будучым мужам у Аўстрыі, пра іх супольнае жыцьцё ў Канадзе.

Госьці цёпла павіншавалі спадарыню Вольгу з 90-годзьдзем, пажадаўшы ёй здароўя і доўгіх год жыцьця.


Аўтар: Віялета Кавалёва
Здымкі: Валянціна Шаўчэнка

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG