Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Косава — першыя ўсеагульныя мясцовыя выбары пасьля атрыманьня незалежнасьці


Выбары ў Косава

Выбары ў Косава

У Косава сёньня праходзяць выбары ў мясцовыя органы ўлады. Упершыню пасьля абвяшчэньня ў аднабаковым парадку незалежнасьці ад Сэрбіі ў 2008 годзе выбары ў органы самакіраваньня праходзяць на ўсёй тэрыторыі Косава, у тым ліку на поўначы, дзе большасьць насельніцтва складаюць этнічныя сэрбы.

Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, упершыню выбары ў Косава арганізуе Прыштына, а не міжнародная супольнасьць, як было раней. Назіральнікі ўважліва сочаць за яўкай на выбарах, асабліва ў паўночных раёнах.

Сэрбія па-ранейшаму не прызнае незалежнасьць Косава. Аднак Бялград заклікаў сэрбаў, якія жывуць у Косава, прыняць удзел у галасаваньні, што зьяўляецца адным з пунктаў дамовы аб нармалізацыі адносін з Прыштынай, якое было заключана ў красавіку 2012 года пры пасярэдніцтве Эўразьвязу.

Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ Кэтрын Эштан ацаніла праходзяць сёньня выбары як ключавы момант для будучыні Косава і назвала іх важным элемэнтам у працэсе нармалізацыі адносінаў паміж Прышцінай і Бялградам.

Нармалізацыя адносін паміж Косава і Сэрбіяй зьяўляецца ўмовай, якую ЭЗ паставіў перад Бялградам для пачатку перамоваў аб уступе Сэрбіі ў Эўразьвяз
XS
SM
MD
LG