Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Банглядэш хоча пакараць сьмерцю двух сваіх грамадзянаў, якія жывуць за мяжой


Студэнты чытаюць Каран. Банглядэш

Студэнты чытаюць Каран. Банглядэш

У Банглядэшы адмысловы ваенны трыбунал асудзіў да найвышэйшай меры пакараньня двух грамадзянаў краіны, якія жывуць за мяжой, — за злачынствы супраць чалавечнасьці ў пэрыяд вайны за незалежнасьць ад Пакістану.

Адзін з асуджаных — лідэр брытанска-бангладэскай мусульманскай абшчыны Чоудхуры Муін Удзін жыве ў Лёндане, другі — Ашрафузаман Хан — у Нью-Ёрку. Іх судзілі завочна. Двое прызнаныя вінаватымі ў выкраданьні і забойстве ў сьнежні 1971 года 18 чалавек, сярод якіх былі дзевяць пэдагогаў унівэрсытэтаў, шэсьць журналістаў і тры лекары.

Рашэньне суду ў нядзелю абвясьціла калегія судзьдзяў з трох чалавек.

Вынесеныя ў апошні час прысуды па падобных справах выклікалі ў краіне акцыі пратэсту, якія суправаджаліся гвалтам.

Улады Банглядэшу сьцьвярджаюць, што пакістанскія салдаты і мясцовыя калябаранты падчас вайны за незалежнасьць 1971 забілі каля трох мільёнаў чалавек і згвалцілі каля двухсот тысячаў жанчын.
XS
SM
MD
LG