Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бел-чырвона-белыя сьцягі над віцебскімі могілкамі


Гэта самае буйное месца пахаваньня жыхароў абласнога цэнтру, і тут знайшлі апошні спачын колішнія пачынальнікі дэмакратычнага руху ў Віцебску: Сяргей Цярэнцьеў, Алесь Мудрычэнка, Алена Залеская і Раман Салаўян.

Ініцыятар традыцыі адведваць на Дзяды могілкі аднадумцаў — апазыцыянэр Барыс Хамайда. Гэтыя штогадовыя паездкі на могілкі бываюць нешматлікія. Удзельнікі едуць грамадзкім транспартам, бяруць з сабой кветкі, сьвечкі і працоўныя прылады, каб добраўпарадкаваць пахаваньні.

Сёлета бел-чырвона-белыя сьцягі першымі залуналі над магілай Алены Залескай, былой старшыні абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Пад сьцягамі актывісты прыбралі месца пахаваньня, запалілі зьнічку ды ўсклалі кветкі. Згадалі, колькі давялося перажыць гэтай ужо немаладой тады спадарыні, калі яе затрымлівалі за ўдзел у апазыцыйных акцыях, як ці не ўтрая маладзейшыя міліцыянты круцілі ёй рукі ды ўпіхвалі ў машыны, і як годна яна потым трымалася на судах...


Сярод прысутных быў актывіст Аляксандар Салаўян, бацька пахаванага на гэтых могілках Рамана Салаўяна. Гэты хлопец сышоў у лепшы сьвет нечакана і трагічна. Але яго часта згадваюць тыя, хто бачыў пікеты каля так званага «сіняга дому» ў Віцебску. Раман Салаўян колькі разоў выходзіў туды разам з Барысам Хамайдам і Ўладзімерам Плешчанкам, таксама ўжо нябожчыкам.



Дагэтуль згадваюць у Віцебску і Алеся Мудрычэнку, аднаго зь першых сяброў БНФ.


Сяргей Цярэнцьеў таксама быў адным зь першых віцебскіх «фронтаўцаў». І жыцьцё склалася так, што добраўпарадкаваньне ягонай магілы стала выключна клопатам яго сяброў. Штогод актывісты прыносяць кветкі.
Добраўпарадкаваньне пахаваньня Сяргея Цярэнцьева
Добраўпарадкаваньне пахаваньня Сяргея Цярэнцьева

На кожнай адведанай магіле засталася гарэць зьнічка. Па чарзе над кожнай луналі бел-чырвона-белыя сьцягі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG