Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пакістанскіх талібаў новы верхавод


Хан Саід Сайна

Хан Саід Сайна

Паводле паведамленьняў нашых карэспандэнтаў, пакістанскія талібы абралі сабе новага лідэра замест забітага ў выніку ўдару амэрыканскага беспілётніка Хакімулы Мэхсуда.

Новым кіраўніком групоўкі «Тэгрык-э-Талібан Пакістан» стаў Хан Саід Сайна. Аднак афіцыйнага паведамленьня аб абраньні Сайны талібы ня выпусьцілі.

Паведамляецца, што кіраўнікі талібаў намінавалі Сайду на лідэрства на сходцы ў неназванай мясцовасьці правінцыі Паўночны Вазырыстан сёньня, у суботу 2 лістапада.

Паведамляецца, што Сайда кіраваў у 2012 годзе нападам на турму, калі было вызвалена каля 400 вязьняў, і нападам на вайсковую базу ў Карачы ў 2011 годзе.
XS
SM
MD
LG