Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэм’ер-міністрам Грузіі стане Іраклі Гарыбашвілі


Іраклі Гарыбашвілі (зьлева) й Георгі Маргвелашвілі

Іраклі Гарыбашвілі (зьлева) й Георгі Маргвелашвілі

Прэм’ер-міністар Грузіі Бідзіна Іванішвілі назваў сваім пераемнікам блізкага паплечніка, міністра ўнутраных справаў Іраклія Гарыбашвілі.

Іванішвілі назваў імя Гарыбашвілі пасьля кансультацыяў з членамі ўраду і кіраўніцтвам сваёй партыі «Грузінская мара». Іванішвілі заявіў, што сыдзе ў адстаўку пасьля таго, як Георгі Маргвелашвілі будзе прыведзены да прысягі 17 лістапада.

Паводле канстытуцыі, Гарыбашвілі павінен быць прызначаны парлямэнтам і зацьверджаны новым прэзыдэнтам, але абодва гэтыя этапы разглядаюцца як фармальныя, паколькі новаабраны прэзыдэнт Георгі Маргвелашвілі зьяўляецца блізкім паплечнікам Іванішвілі.

Пасада прэм’ер-міністра Грузіі, паводле паправак у канстытуцыі, цяпер зьяўляецца у Грузіі галоўнай.
XS
SM
MD
LG