Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка перасадзіў Мальцава


Леанід Мальцаў

Леанід Мальцаў

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка вызваліў генэрал-палкоўніка Леаніда Мальцава ад пасады дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Беларусі й прызначыў яго старшынёй Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Пра гэта паведаміла прэзыдэнцкая прэс-служба.

Там адзначылі, што адпаведныя ўказы Лукашэнка падпісаў 2 лістапада.

Леанід Мальцаў уваходзіць у сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім Эўразьвяз забараніў уяжджаць на сваю тэрыторыю.

Біяграфія Леаніда Мальцава


Аляксандар Класкоўскі

Аляксандар Класкоўскі

Палітоляг Аляксандар Класкоўскі: «Усе кадравыя рашэньні Лукашэнкі — гэта такія рэбусы, бо паводле сваёй вайсковай адукацыі Мальцаў зусім не памежнік. Але чалавек у пагонах, і што яму загадана, тое будзе і выконваць. Працягваецца працэс, які аглядальнікі ўжо стала называюць ператасоўкай адной і той жа кадравай калоды. Насамрэч няма ніякіх сьвежых кадраў. У свой час на чале памежнага камітэту быў Ігар Рачкоўскі і тады пачаліся нейкія рэформы і камітэт пачаў больш цывільнае, эўрапейскае аблічча нават набываць. Але менавіта гэта Лукашэнку не спадабалася. Тут яшчэ адбіваецца такі савецкі падыход Лукашэнкі да прызначэньня кадраў. Ён на адказныя, зь яго гледзішча, участкі прасоўвае людзей старой фармацыі, якія наўрад ці здольныя на нейкія навацыі».


Вяртаньне Віктара Шэймана ці прыход Віктара Лукашэнкі?


Вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін мяркуе, што гэта апошняя пасада Леаніда Мальцава перад пэнсіяй:

Аляксандар Алесін

Аляксандар Алесін

«Для Мальцава, які выслужыў усе тэрміны, любая дзяржаўная пасада не паніжэньне. Перад пэнсіяй пэнсіянэр у любым выпадку хоча працаваць. Таксама гэта зьвязана з чэмпіянатам сьвету. Трэба будзе паказаць краіну тварам. Лукашэнка надае вялікае значэньне чэмпіянату, будзе шмат гасьцей. Трэба забясьпечыць рэспэктабэльнасьць памежнікаў, паказаць, што тут гуманная краіна. Былы кіраўнік памежнага камітэту — служака, але не палітык. А цяпер патрэбны палітык. Ніякіх асаблівых парушэньняў у памежнікаў не было, хіба што выкрыецца якая карупцыя».

На пытаньне, хто можа цяпер заняць пасаду старшыні Савету бясьпекі, Алесін адказаў, што тут патрэбны «малады і рашучы чалавек»:

«Наўрад ці гэта будзе вяртаньне Шэймана. Але тут усё ж будзе чалавек больш адукаваны. Ён на гэтай пасадзе павінен будзе забясьпечваць прэзыдэнцкія выбары, пэрыяд падрыхтоўкі. Ён павінен забясьпечваць ляяльнасьць войска і сілавога блёку. Цяжка нават сказаць, хто такі таленавіты чалавек. Магчыма, гэта будзе памочнік Віктар Лукашэнка. Хаця гэта будзе выглядаць даволі абуральна».

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG