Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бразылія і Нямеччына заклікаюць ААН ухваліць «антышпіёнскую» рэзалюцыю


Брытанскі прэм'ер Дэвід Камэран і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель
Брытанскі прэм'ер Дэвід Камэран і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель
Бразылія і Нямеччына заклікаюць Генэральную асамблею ААН прыняць рэзалюцыю з заклікам да краін свету абараніць права на недатыкальнасьць прыватнага жыцьця, гарантаваныя міжнароднымі дамовамі.

Праект такой рэзалюцыі ў пятніцу атрымалі сябры камітэта Генасамблеі па правах чалавека. Чакаецца, што яны абмяркуюць зьмест праекту на працягу гэтага месяца.

Дакумэнт заклікае пакласьці канец празьмернаму электроннаму назіраньню. У ім адзначаецца, што незаконны збор пэрсанальных дадзеных «можа пагражаць асновам дэмакратычнага грамадзтва».

Ініцыятыва прыняцьця рэзалюцыі ўзьнікла пасьля зьяўлення паведамленьняў аб верагодным доступе амэрыканскіх спэцслужбаў да тэлефонных размоваў і іншых дадзеных замежных лідэраў, у тым ліку прэзыдэнта Бразыліі Дзілмы Русэф і канцлера Германіі Ангелы Мэркель.

Гэтыя абвінавачваньні заснаваныя на інфармацыі, апублікаванай былым кантрактнікам спэцслужбаў ЗША Эдвардам Сноўдэнам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG