Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 3 лістапада: шэсьце ў Курапаты


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У Менску адбудуцца шэсьце і мітынг, прысьвечаныя Дню памяці продкаў Дзяды, якія ладзіць Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ. Збор удзельнікаў каля Гадзіньнікавага завода (станцыя мэтро «Парк Чалюскінцаў») у 10.30.

У Косаве пройдуць выбары ў мясцовыя органы ўлады.

У Брусэлі заплянаваная прэсавая канфэрэнцыя Генэральнага сакратара НАТО.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1903 — Панама абвясьціла незалежнасьць ад Калюмбіі.

1918 — Польшча абвясьціла незалежнасьць ад Расеі.

1928 — Турцыя перайшла з арабскага на лацінскі альфабэт.

1970 — Марксіст Сальвадор Альендэ стаў прэзыдэнтам Чылі.

1992 — Біл Клінтан быў абраны прэзыдэнтам ЗША.

2009 — Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс падпісаў Лісабонскую дамову аб рэформе Эўразьвязу, пасьля чаго дакумэнт уступіў у сілу.

У гэты дзень нарадзіліся:

1801 — Вінчэнца Бэліні, італьянскі кампазытар

1845 — Зыгмунт Ґлёґэр, археоляг, этнограф і гісторык

1880 — Канстанцін Пушкарэвіч, філёляг, дасьледнік беларускай літаратуры, гісторык і перакладнік

1882 — Якуб Колас, клясык беларускай літаратуры

1890 — Глеб Бонч-Асмалоўскі, беларускі антраполяг і архэоляг

1893 — Францішак Чарняўскі, беларускі рэлігійны дзяяч

1914 — Юліюш Бардах, польскі гісторык дзяржавы і права

У гэты дзень памерлі:

1937 — Максім Бурсевіч, дзяяч «Грамады»

1937 — Павал Валошын, дзяяч «Грамады» і КПЗБ, дэпутат Сойму міжваеннай Польскай Рэспублікі

1941 — Зьмітрок Бядуля, беларускі паэт, пісьменьнік і публіцыст

1954 — Анры Матыс, францускі мастак і скульптар

1983 — Антон Мартас, архіяпіскап, гісторык Праваслаўнай царквы

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Кожны народ мае сьвятыя мясьціны, як у сваёй гісторыі, так і ў сваёй геаграфіі. Гэтая сьвяшчэннасьць зьвязаная ня толькі з доблесьцю і гераізмам, але таксама і з пакутамі, і тымі выпрабаваньнямі, якія ён панёс на сваім гістарычным шляху. Беларусы на сваім шляху адзначаюць іменна гэтую мясьціну (Курапаты). Гэта мясьціна, якая зьявілася пачаткам шляху на Гальготу многіх і многіх тысяч беларусаў у нядаўнім мінулым. Мы павінны памятаць як іх імёны, імёны нашых пакутнікаў, таксама і імёны іх катаў. Таму што для нас праблема віны і справядлівасьці — вельмі зьяднаная праблема. І без вырашэньня яе немагчымы навогул ніякі прагрэс і разьвіцьцё нацыі. Думаю, гэтая традыцыя адзначэньня Дзядоў, гэтага месца, ўсталюецца надоўга, бо яна вельмі значная для духоўнага здароўя нашай Нацыі.

Васіль Быкаў, 1993 год, выступ на Дзяды ў Курапатах
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG