Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міліцыянт – актывісту: Беларускай мовы няма


Алесь Кутасаў

Алесь Кутасаў

У сераду, 30 кастрычніка, у Менску здарыўся чарговы інцыдэнт з расейскім сьцяжком у аўтобусе. Актывіст аргкамітэту БХД, 30-гадовы будаўнік Алесь Кутасаў па дарозе з Калодзішчаў у Менск заўважыў пад шклом кабіны расейскі дзяржаўны сьцяг. На яго просьбу прыбраць чужы дзяржаўны сымбаль, кіроўца закрыў дзьверы кабіны і сьцяг не прыбраў. Справа скончылася тым, што Алесь Кутасаў трапіў у міліцыю.

Алесь Кутасаў расказаў у эфіры Свабоды пра тое, як разгортваліся падзеі 30 кастрычніка, у прыватнасьці пра сваю гутарку зь міліцыяй:

«Я зь міліцыянтамі размаўляў — адкуль яны, хто яны ўвогуле. Яны: "А чаму гэта вы так размаўляеце па-беларуску, што гэта такое?" Я кажу: "Па-першае, я беларус, гэта мая родная мова". І старэйшы гэтай групы, як я зразумеў, кажа: "Белорусского языка как такового нету, а есть только тросянка". Я кажу: "Ёсьць беларускі народ, ёсьць беларуская мова, як украінская ва ўкраінцаў, альбо польская ў палякаў". Ён на гэта толькі ўсьміхнуўся і сказаў: "Вы, Александрович, какой-то неадекватный". Вось такая была нашая размова».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG