Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятар Гэоргі Бортнік, які змагаўся з бальшавізмам: сьвятамучанік ці калябарант?


а. Гэоргі Бортнік

а. Гэоргі Бортнік

Па­мяць Гэоргія Бортніка ўрачыста ўшаноўваецца 1 лістапада ў шматлікіх беларускіх праваслаўных парафі­ях (акрамя РПЦ), а таксама многімі патрыётамі Беларусі.

Пра гэта напісаў пратаярэй Сяргей Горбік, сьвятар Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату.

а. Горбік распавёў, што праваслаўны сьвятар Гэоргі Бортнік вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, ад юнацкіх гадоў меў нязломныя нацыяналістычныя перакананьні, разумеючы, што галоўны вораг беларускага народу — расейскі імпэрыялізм.

Падчас вайны Гэоргі Бортнік удзельнічаў у Саюзе беларускай моладзі (СБМ) і Беларускай Краёвай Абароне (БКА). Пасьля зьехаў у Нямеччыну, але ў 1945 разам з паплечнікамі па Беларускай Незалежніцкай партыі вяртаецца ў Беларусь, каб далучыцца да антысавецкай партызанкі.

Як адзначае а. Горбік, бе­ла­рус­кія і ўк­ра­ін­с­кія правас­лаўныя сьвятары шчыльна кан­так­тавалі са ўзб­роеным супрацівам групы Міхала Вітушкі. Сьвятары БАПЦ пера­даюць антысавецкім пар­ты­за­нам прадукты, хаваюць і лекуюць па­ра­не­ных, ар­га­ні­зу­юць супраціў сяля­наў ка­лек­ты­ві­за­цыі, распаўсюджваюць пад­по­ль­ную лі­та­ра­ту­ру. У траўні 1950 г. а. Бортніка ды некаторых іншых сяброў ягонай падпольнай сеткі арыштавалі і асудзілі да расстрэлу.

а.Горбік у інтэрвію Свабодзе патлумачыў, чаму сьвятара кананізавалі:

«Ужо пасьля прысуду маскоўскія каты зьдзе­сь­ні­лі яшчэ адну спробу схіліць Гэоргія Бортніка да здрады. Яму прапанавалі зьмя­ніць прысуд на паняволеньне ў лягеры пад умовай пакаяньня і адмовы ад сьвятарства. Але айцец Георгі ня здрадзіў Хрысту і Беларусі. Ён быў расстраляны 1 лістапада 1951 го­ду. За адмову ад сьвятарства ўзамен на жыцьцё ён і быў кананізаваны Канстанцінопальскім патрыярхатам».

Руская праваслаўная царква (РПЦ) адмовілася прызнаць а.Гэоргія Бортніка сьвятамучанікам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG