Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Піяніст Стахіевіч. Там і тут (поўнае відэа)


Чаму маладыя творцы пакідаюць Беларусь? Як пачуваюць яны сябе на Захадзе? Дзе ім лягчэй зрабіць кар’еру — тут, у Беларусі, ці там, на Захадзе? Якія ўмовы працы музыкі ў эўрапейскіх краінах? Ці можа ён сваёй прафэсіяй зарабляць на прыстойнае жыцьцё?

Ці падобныя густы і прыярытэты беларускай публікі і заходняй? У якім кірунку разьвіваецца сучасная акадэмічная музыка і ці не нясе ёй небясьпеку сучасная масавая культура?

На гэтыя пытаньні адказаў госьць праграмы — беларускі піяніст Віталь Стахіевіч, які жыве і працуе ў Галяндыі. Перадачу вядзе Вячаслаў Ракіцкі.



Даведка


Віталь Стахіевіч нарадзіўся ў 1980 годзе ў Менску. Скончыў Рэспубліканскі музычны каледж і Беларускую акадэмію музыкі, кляс прафэсара Зоі Качарскай. Затым вучыўся ў Амстэрдаме ў Вышэйшай школе мастацтваў, Амстэрдамскім унівэрсытэце (клясы Хокана Аўстбё і Навума Грубэрта). Удзельнік шматлікіх міжнародных конкурсаў піяністаў, прызёр конкурсаў у Вільні, Менску, Антвэрпэне, Таронта, Мар’янскіх Лазьнях, Амстэрдаме, Утрэхце. Выступаў у бальшыні эўрапейскіх краінаў, а таксама ў Мэксыцы і ЗША. Запісаў сольныя кампакт-дыскі з музыкаю Шубэрта, Шапэна, Рахманінава, Пракоф’ева. Мае супольныя дыскі зь беларускімі і заходнімі выканаўцамі. Жыве і працуе ў Амстэрдаме.
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG