Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Альтэрнатыва» праводзіць устаноўчы зьезд


2 лістапада 2013 году ў Менску адбудзецца ўстаноўчы сход грамадзкай арганізацыі «Альтэрнатыва».

Як паведаміў Свабодзе лідэр ініцыятывы Алег Корбан, у сходзе возьмуць удзел больш за 30 дэлегатаў зь Менску і іншых рэгіёнаў Беларусі.

На сход запрошаныя таксама госьці зь іншых грамадзкіх і палітычных арганізацыяў Беларусі, дыпляматы, прадстаўнікі СМІ.

Згодна з праграмай зьезду, дэлегаты абмяркуюць плян дзейнасьці на бліжэйшыя 2 гады, зацьвердзяць сымболіку і статут арганізацыі, абяруць кіраўніцтва.

Ініцыятары зьбіраюцца накіраваць у Міністэрства юстыцыі дакумэнты на рэгістрацыю «Альтэрнатывы».

Сёлета «Альтэрнатыва» правяла некалькі грамадзкіх кампаніяў, у тым ліку супраць дзяржаўнай прапаганды «Час здымаць з вушэй локшыну», за ўсталяваньне ў Менску помніка нацыянальнаму герою Кастусю Каліноўскаму.
XS
SM
MD
LG