Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскія самалёты атакавалі аб’екты ў Сырыі


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

З Сырыі паведамляюць, што ізраільскія самалёты нанесьлі ўдар па сырыйскіх вайсковых аб’ектах. Ізраіль і ўлады Сырыі адмовіўся пацьвердзіць праўдзівасьць такой інфармацыі.

Паводле сырыйскай апазыцыі, мэтай нападу з паветра была вайсковая база, дзе захоўваліся ракеты расейскай вытворчасьці. Аналітыкі мяркуюць, што Ізраіль баяўся, што гэта зброя можа трапіць у рукі баевікоў лібанскага руху «Хэзбала».

Сірыйская арганізацыя па правах чалавека пацьвердзіла позна ўвечары ў сераду, што выбух на авіябазе паблізу Латакіі быў. Лібанскія вайскоўцы заявілі, што бачылі шэсьць ізраільскіх самалётаў над тэрыторыяй Лібана.

Між тым, дзяржсакратар ЗША Джон Керы вітаў паведамленьні, што Сырыя зьнішчыла або вывела з ладу ўсё абсталяваньне для вытворчасьці хімічнай зброі.

Арганізацыя за забарону хімічнай зброі называла 1 лістапада гранічным тэрмінам для выкананьня гэтай задачы. Прадстаўнік арганізацыі Майкл Луга пацьвердзіў зьвесткі пра гэта:

«Сырыйскі ўрад завяршыў так званае „функцыянальнае разбурэньне“ абсталяваньня, якое магло выкарыстоўвацца для вытворчасьці газу зарын. Вытворчасьць і загрузкі зарына да боепрыпасаў сталі немагчымымі. Гэта тое, што мы можам пацьвердзіць сёньня».
XS
SM
MD
LG