Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея заступілася за сьпевака Лепса, якому забаранілі ўезд у ЗША


Міністэрства замежных спраў Расеі патрабуе ад ЗША тлумачэньняў, чаму ў сьпісе асоб, якім забаронены ўезд у Злучаныя Штаты, апынуўся папулярны сьпявак і прыхільнік прэзыдэнта Пуціна Рыгор Лепсвэрыдзэ, больш вядомы як Рыгор Лепс.

Міністэрства фінансаў ЗША на гэтым тыдні назваў Лепсвэрыдзэ ў ліку шасьці чалавек, зьвязаных з злачынным сындыкатам, які называюць «Брацкае кола». Нібыта Лепс быў таемным кур’ерам гэтай групоўкі — перавозіў для яе вялікія сумы грошай.

Грамадзяне ЗША не маюць права весьці бізнэс з людзьмі, унесенымі ў гэты «чорны сьпіс», а актывы яго фігурантаў у ЗША павінны быць замарожаныя. Міністэрства замежных спраў Расіі заявіла, што абвінавачваньні ЗША парушаюць «асноватворны прынцып прэзумпцыі невінаватасьці».

Упаўнаважаны па правах чалавека МЗС Расеі Канстанцін Далгоў заявіў, што Масква чакае ад Вашынгтона «падрабязных тлумачэньняў».

Раней у абарону Лепса выступіў прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў:

«Лепс — ня проста адзін з мільёнаў грамадзян Расеі, ён яшчэ і любімы сьпявак прэзыдэнта Уладзімера Пуціна, ды і любімы ва ўсёй краіне».

Сам Рыгор Лепс на сваім сайце назваў гэтыя абвінавачваньні «трызьненьнем».
XS
SM
MD
LG