Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея прадасьць Беларусі 4 комплексы ракетных сыстэмаў S-300PMU1.

Пра гэта паведаміў польскі онлайнавы рэсурс Defence24, спасылаючыся на пагадненьне, якога дасягнулі міністры абароны Беларусі і Расеі, Юры Жадобін і Сяргей Шайгу.

Польскі сайт таксама паведамляе, што Беларусь зацікаўленая ў закупе чарговых ракетных комплексаў кароткага радыюсу дзеяньня Tor-M2 і сярэдняга радыюсу дзеяньня S-400.

Пастаўка комплексаў S-300 адбываецца ў рамках уніфікацыі сыстэмаў паветранай абароны паводле дамовы, падпісанай Расеяй, Беларусьсю, Армэніяй, Узбэкістанам і Таджыкістанам у 2009 годзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG