Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як у Беларусі ўшаноўваецца памяць Васіля Быкава? Эфір зь Сяргеем Абламейкам. 20:00-21:00


Госьці эфіру – журналісты Сяргей Дубавец і Сяргей Навумчык. Сярод тэмаў гутаркі:

– як у Беларусі на гэты момант, праз 10 гадоў пасьля сьмерці Васіля Быкава, ушанавана яго памяць?

– як трэба ацэньваць рашэньне раённых уладаў Смалявічаў аб наданьні адной з вуліц гораду імя Васіля Быкава?

– наколькі важнае значэньне мае манумэнтальная і тапанімічная прапаганда і ці мае яна сэнс наогул?

Што азначае крытыка беларускім кіраўніцтвам Мытнага зьвязу – расчараваньне ў гэтай структуры альбо жаданьне выбіць з Расеі яшчэ больш ільготаў? – пра гэта ў нашым бліц-аналізе.

Ад 1 лістапада аўтарамонтнікі, якія выкарыстоўваюць пад майстэрні прыватныя гаражы, павінны стаць на ўлік і пачаць плаціць падаткі.

Гомельскага праваабаронцу, сьлесара-інструмэнтальшчыка шостага разраду Анатоля Паплаўнага дырэкцыя прадпрыемства «Віпра» пасьля візыту супрацоўніка КДБ папярэдзіла пра спыненьне кантракту.

Апытаньне ў Магілёве. Як вы ацэньваеце цяперашнюю эканамічную палітыку ўладаў? Ці ў правільным кірунку разьвіваецца беларуская эканоміка?

СЛУХАЦЬ ЭФІР



Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG