Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Эўрабачаньне-2014» ужо кілбасіцца


Канчыта Вурст
Канчыта Вурст

Нарастае міжнародны мэдыйны шум з прысмакам скандалу вакол удзелу аўстрыйскага транссэксуала Канчыты Вурст ў песенным конкурсе «Эўрабачаньне-2014», які адбудзецца ў сталіцы Даніі, Капэнгагене.

Як мы паведамлялі раней, з пэтыцыяй да міністра інфармацыі Беларусі супраць трансьляцыі «Эўрабачаньня-2014» выступіў 26-гадовы вэтэрынар Арцём Кірашоў зь мястэчка Кішчына Слабада за 15 кілямэтраў ад Барысава.

У фэйсбуку стварылася міжнародная суполка пад назвай «NEIN zu Conchita Wurst beim Song Contest», якая пратэстуе супраць удзелу Канчыты Вурст у «Эўрабачаньні» ў Даніі. У суполцы на дадзены момант 39 тысяч сяброў.

У фэйсбуку існуе і пэрсанальная старонка Канчыты Вурст, якую падтрымлівае 22 тысячы сяброў.

У сувязі са сваёй пэтыцыяй Арцём Кірашоў сказаў Радыё Свабода:

«Калі нам адкрыць усе шлюзы і прыняць як належнае тое, што нам спрабуюць упіхнуць, дык вельмі цяжка ўявіць, што з гэтага ўсяго можа атрымацца. Я раблю гэта перш за ўсё дзеля пакаленьня, якое падрастае, дзеля тых, якія яшчэ толкам не сфармаваліся як асобы, якія вельмі яскрава і рэзка успрымаюць навакольную рэчаіснасьць. Наш беларускі народ жыве больш паводле праваслаўных хрысьціянскіх законаў».

Вэтэрынар з-пад Барысава: Нам ня трэба такое «Эўрабачаньне»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:13 0:00


Канчыта Вурст (ейнае прозьвішча – Wurst – па-нямецку значыць «кілбаса») кажа, што яе не хвалююць такія крытычныя галасы:

«Я не зьвяртаю вялікай увагі на такое. Мая пазыцыя палягае на тым, што я змагаюся хутчэй за нешта станоўчае, чым супраць нечага адмоўнага».

Транссэксуальная сьпявачка, якая на сцэне выступае з барадой і ў бліскучых, шчыльна прылеглых да цела сукенках, цьвердзіць, што скандал вакол яе выступу на «Эўрабачаньне» дапамагае ёй змагацца за правы сэксуальных меншасьцяў:

«Часта здаралася, што людзі, якія не былі маімі прыхільнікамі, пагаварыўшы са мною, казалі мне, што я насамрэч – мілая асоба. І мне тады думалася – так, у тым уся рэч! Людзі павінны паспрабаваць заглянуць за фасад. Якраз таму я хаджу так, як хаджу. Я проста хачу паказаць, што твой выгляд ня мае да гэтага ніякіх адносін, ён ня робіць цябе ні лепшым, ні горшым чалавекам».

На сцэне Канчыта Вурст выступае як «яна», па-за сцэнай яна вяртаецца да свайго другога я, якое азначае займеньнікам «ён». «Ён» – гэта Том Нойварт, які нарадзіўся 26 гадоў таму і першы раз выступіў на сцэне як сьпявак у 2006 годзе. У Канчыту Вурст ён ператварыўся ў 2011 годзе, калі выступіў у тэлевізыйнай музычнай праграме «Die Grosse Chance».

Канчыта Вурст пра «Эўрабачаньне» і правы меншасьцяў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:03 0:00


Удзел Канчыты Вурст у «Эўрабачаньні» – ня першы скандал, зьвязаны з транссэксуальнымі выканаўцамі ў гэтым конкурсе. У 1998 годзе ў Бірмінгеме конкурс «Эўрабачаньня» выйграла ізраільская транссэксуалка Дана Інтэрнэшэнэл, якая нарадзілася ў 1972 годзе як мужчына.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG