Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанія здымае забарону здымак у судзе


Былая кіраўніца кампані Рупэрта Мэрдака News International Рэбэка Брукс выходзіць з суду ў Лёндане 29 кастрычніка.

Былая кіраўніца кампані Рупэрта Мэрдака News International Рэбэка Брукс выходзіць з суду ў Лёндане 29 кастрычніка.

Гэта здарылася амаль праў сто гадоў пасьля таго, як у 1925 годзе быў прыняты закон, які забараніў здымкі і гуказапіс ва ўсіх судах Англіі і Ўэльсу (акрамя Вярхоўнага суду).

Сёньня тэлекамеры былі дапушчаныя ў адзін з высокіх судоў краіны першы раз. Кіраўнік службы навінаў кампаніі BBC Джэймс Гардынг назваў гэта «пераломным момантам для юстыцыі і журналістыкі». За адмену забароны здымак BBC і іншыя брытанскія мэдыі змагаліся дзесяцігодзьдзі. Забарона, аднак, адмяняецца толькі часткова. Згодна з новымі правіламі, здымачным групам будзе дазволена здымаць аргумэнты адвакатаў, меркаваньні і заўвагі судзьдзяў. Але яны не будуць мець права паказваць сьведак, пацярпелых і абвінавачаных.

Між тым учора брытанская каралева ўхваліла Хартыю, якая рэгулюе дзейнасьць сродкаў масавай інфармацыі. Хартыя закліканая ўзмацніць датрыманьне прэсай этычных нормаў. Імпульсам для яе распрацоўкі стаў гучны скандал вакол злоўжываньняў брытанскай жоўтай прэсы. У 2011-м годзе стала вядома, што што газэта News of the World, якая належала мэдыя-магнату Рупэрту Мэрдаку, праслухоўвала тэлефоны палітыкаў ці славутасьцяў, у тым ліку ўнукаў каралевы.

Пры тым каралеўская Хартыя не зьяўляецца для брытанцаў уласна законам, бо яна не прынята парлямэнтам. Газэты цяпер добраахвотна ствараюць новы рэгулюючы орган, які будзе сачыць за датрыманьнем этычных нормаў журналістамі. Гэты ж орган будзе мець права штрафаваць газэты, прызнаныя парушальнікамі этыкі, на суму да аднаго мільёна фунтаў. Паводле Хартыі павінен яшчэ ўзьнікнуць афіцыйны орган, які даглядае за рэгулюючым органам, створаным газэтамі. Новаўвядзеньні ў Брытаніі ўжо выклікалі нэгатыўную рэакцыю АБСЭ. Прадстаўніца АБСЭ па пытаннях свабоды мэдыяў Дуня Міятавіч выказала засьцярогу, што гэта прывядзе да адкату ад брытанскіх стандартаў і павышэньня кантролю ўладаў над прэсай.
XS
SM
MD
LG