Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэрліне знойдзеная магіла шэфа гестапа Мюлера


У Нямеччыне знойдзенае месца пахаваньня шэфа гестапа Генрыха Мюлера, які ўзначальваў тайную паліцыю Трэцяга рэйху.

Як паведамілі нямецкія СМІ, магіла выяўленая на габрэйскіх могілках у Бэрліне. У сувязі з гэтым вэтэраны барацьбы з нацызмам і гісторыкі, якія вывучаюць трагедыю Галакоста, выказалі абурэньне. Мюлер лічыцца адказным за масавыя забойствы габрэяў у гады Другой сусьветнай вайны.

Паводле некаторых зьвестак, цела Мюлера, нібыта знойдзенае ў першыя дні пасьля заканчэньня вайны ў бункеры рэйхсканцылярыі, пахавалі ў часовай магіле недалёка ад будынку міністэрства авіяцыі Трэцяга рэйху. У жніўні 1945 году яго астанкі, пасьля апазнаньня па генэральскай форме і пасьведчаньні асобы з фатаграфіяй, былі перапахаваныя.

Некаторы час пасьля вайны разьведка ФРГ лічыла, што Мюлер перажыў паразу Трэцяга рэйху. Яшчэ ў 1949 годзе спэцслужбы лічылі, што ён знаходзіцца ў Чэхаславакіі. У 1951 годзе зьявіліся нават сьцьверджаньні, што Мюлер нібыта ўваходзіць у кіраўніцтва службы дзяржбясьпекі ГДР.
XS
SM
MD
LG