Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя зьнішчыла сваю хімічную зброю


Ахвяры меркаванай хімічнай атакі ў Сырыі (кадр зь відэа)
Ахвяры меркаванай хімічнай атакі ў Сырыі (кадр зь відэа)

Да ўстаноўленага тэрміну – 1 лістапада Сырыя зьнішчыла ўсе свае прадпрыемствы па вытворчасьці хімічнай зброі.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на Арганізацыю па забароне хімічнай зброі. Экспэрты арганізацыі праверылі 21 з 23 месцаў, дзе знаходзіліся афіцыйна прызнаныя прадпрыемствы па вытворчасьці хімічнай зброі.

Два іншыя прадпрыемствы ўяўлялі вялікую небясьпеку для інспэкцыі, але, як паведамляецца, вытворчае абсталяваньне адтуль было перасунутае ў іншыя месцы, якія кантраляваліся.

Рэжым прэзыдэнта Башара Асада пагадзіўся зьнішчыць хімічную зброю да сярэдзіны 2014 году, пасьля таго як ЗША прыгразілі адказаць ваеннымі ўдарамі на жнівеньскую газавую атаку ў Сырыі, калі загінулі больш як 1400 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG