Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз год стаўка рэфінансаваньня можа зьнізіцца амаль у 2 разы


Уладзімер Сямашка

Уладзімер Сямашка

Пра заплянаванае зьніжэньня стаўкі рэфінансваньня паведаміў першы віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Ўладзімер Сямашка, які выступіў на сумесным паседжаньні чальцоў абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу.

Цяпер стаўка фінансаваньня складае 23,5 працэнта. Ад яе залежаць банкаўскія крэдыты, якія цяпер складаюць ад 45 да 53 працэнтаў.

На думку першага віцэ-прэм’ера, крэдытныя стаўкі значна завышаныя: «Нават самыя пасьпяховыя прадпрыемствы ня могуць браць крэдыты пад такія высокія працэнты».

Першы віцэ-прэм’ер паведаміў, што гэтае пытаньне ўчора абмяркоўвалася на паседжаньні ў кіраўніка беларускага ўраду Міхаіла Мясьніковіча, і старшыня праўленьня Нацбанка Надзея Ермакова запэўніла прысутных, што ў наступным годзе стаўка рэфінансаваньня будзе складаць 16-17%, а ў сьнежні 2014 году яна наблізіцца да 13 працэнтаў.

Уладзімер Сямашка зьвярнуў увагу на тое, што стаўка рэфінансаваньня ў суседняй з намі Ўкраіне сёлета складае 16–17%.

Стаўка рэфінансаваньня вызначае, пад які працэнт цэнтрабанк пазычае грошы крэдытным арганізацыям. Гэта інструмэнт грашова-крэдытнага рэгуляваньня, з дапамогай якога галоўны банк краіны ўзьдзейнічае на стаўкі міжбанкаўскага рынку.


XS
SM
MD
LG