Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія СМІ накінуліся на Ўкраіну


«Россия 24», тэлеперадача «Развод па-ўкраінску».

«Россия 24», тэлеперадача «Развод па-ўкраінску».

За месяц да Віленскага саміта «Ўсходняга партнэрства», на якаім Україна мае падпісаць Дамову аб асацыяцыі з Эўразьвязам, расейскія СМІ пачалі масавую кампанію па дыскрэдытацыі эўрапейскіх памкненьняў Украіны і яе кіраўніцтва.

У Расеі на дзяржаўным тэлеканале «Расея 24» запусьцілі штодзённы праект на тэму эўраінтэграцыі Ўкраіны пад назвай «Развод па-ўкраінску». Анансуецца, што гэта будуць спэцыяльныя рэпартажы, інтэрвію, а таксама аналітычныя матэрыялы.

Большасьць экспэртаў не зьдзіўляецца зьяўленьню на расейскім дзяржаўным тэлеканале праекта, які мае адкрыта антыўкраінскую афарбоўку. На думку аглядальніка газэты «Маскоўскі камсамолец» Аляксандра Мельмана, інфармацыйная вайна пачалася не сёньня і не ўчора, але яна яшчэ не разгарнулася на поўную магутнасьць.

"Інфармацыйная вайна ўжо ідзе, безумоўна. Мы гэта назіраем на фэдэральных каналах. З аднаго боку, яны трансьлююць выступленьні расейскіх вышэйшых афіцыйных палітыкаў, якія ўжо ў даволі рэзкай форме, практычна ў форме ультыматуму, аналізуючы сытуацыю, гавораць з украінскімі партнэрамі, але гэта толькі пачатак, таму што я ведаю, як гэта можа быць. Пакуль інфармацыйная гармата ня запушчана на поўную магутнасьць, але гэта, магчыма, наперадзе«,— сказаў Мельман.

Галоўнае пытаньне, якое ўзьнікае пасьля зьяўленьня праектаў, аналягічных таму, што ў бліжэйшы час зьявіцца на канале «Расея 24», на якога гледача разьлічаныя праграмы, падобныя гэтай. Расійскі палітоляг Дзьмітрый Арэшкін не схільны ацэньваць інфармацыйную палітыку расейскіх уладаў як атаку на Ўкраіну. Ён лічыць, што гэта бескарысныя і адчайныя спробы неяк апраўдаць свае няўклюдныя дзеяньні.

"Гэта не атака, гэта, хутчэй, абарона. Гэта спроба самаапраўданьня. Бо заяўляліся пафасныя праграмы Эўразійскага саюза, аднаўленьня ўплыву Расеі на тэрыторыі СНД і постсавецкай прасторы. Усё гэта прадказальна правалілася. І цяпер трэба неяк прадставіць сваім выбарнікам, чаму не склалася і чаму так дрэнна«,— адзначае Арэшкін.

У тэксьце анонсу новай перадачы на тэлеканале, які цытуюць СМІ, гаворыцца: «Месяц застаецца да саміту „Ўсходняга партнэрства“ ў Вільні, на якім Украіна можа падпісаць пагадненьне аб асацыяцыі з ЭЗ. Як будзе разьвівацца ўкраінская эканоміка, і з кім — Масквой ці Брусэлем — Кіеў будзе працягваць стратэгічнае супрацоўніцтва?».
XS
SM
MD
LG