Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эфір з Аляксеем Знаткевічам ад 20-й: Пазьняк згадвае Дзяды-88


Падводзім інфармацыйныя вынікі дня ў жывым эфіры.

Нашым госьцем будзе Андрэй Бандарэнка, кіраўнік праваабарончай установы «Плятформа» і былы палітвязень. Мы пагутарым пра далучэньне да сьпісу неўязных у Эўразьвяз начальніка бабруйскай калёніі № 2 Аляксандра Какуніна і ягонага намесьніка Юрыя Трутко.

У праграме таксама пра тое, хто зьнік са сьпісу неўязных, а ў бліц-аналізе палітоляг Андрэй Фёдараў разважае пра рашэньне Эўразьвязу працягнуць санкцыі яшчэ на год.

25 гадоў таму, 30 кастрычніка 1988 году, тысячы людзей у Менску выйшлі ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. У нашым эфіры пра тыя падзеі гаворыць Зянон Пазьняк.

Таксама ў праграме – на Магілёўшчыне на 148 прадпрыемствах затрымліваюць заробкі, а ў Менску і Барысаве людзей зь дзяржаўных прадпрыемстваў фактычна зганяюць на будоўлі спартовых аб'ектаў.

Прагучыць апытаньне на вуліцах Горадні: Эўразьвяз працягнуў візавыя і маёмасныя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў, якія падазраюцца ў масавым парушэньні правоў чалавека. Як вы да гэтага паставіліся?

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
XS
SM
MD
LG