Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ураджэнка Беларусі падазраецца ў выкраданьні дачкі


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Беларускія дыпляматы адсочваюць сытуацыю з арыштам у Італіі ўраджэнкі Беларусі, якая падазраецца ў выкраданьні і вывазе за мяжу сваёй дачкі.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

«Ёсьць адна акалічнасьць, якая сур’ёзна мяняе справу: падазраваная не зьяўляецца грамадзянкай Рэспублікі Беларусь, а грамадзянкай Італіі», — сказаў Інтэрфаксу Савіных.

Запыт на вышук ураджэнкі Беларусі і яе дачкі ў Нацыянальнае цэнтральнае бюро Інтэрпола ў Беларусі не паступаў.

Паводле выданьня «Новы рэгіён 2», паліцыя арыштавала 41-гадовую Вольгу Круталёву ў італьянскім горадзе Монца. Круталёву абвінавачваюць у выкраданьні ўласнай дачкі ў сакавіку 2012 году з сацыяльнай структуры для часовага ўтрыманьня непаўналетніх. Пасьля разводу Вольгі Круталёвай і грамадзяніна Італіі Лярэнца Дондзі суд пастанавіў да вынясеньня канчатковага выраку часова перадаць дзіця пад апеку сацыяльных службаў.

Пасьля выкраданьня 8-гадовай дачкі Рэбэкі маці, як мяркуецца, незаконна вывезла яе з Італіі ў Беларусь. Дзе цяпер дзяўчынка, невядома. Дзяўчынку і яе маці абвясьцілі ў міжнародны вышук. Калі жанчына вярнулася ў Італію, яе арыштавалі.
XS
SM
MD
LG