Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абарона Баўмгертнэра абскардзіла яго завочны арышт у Расеі


Уладзіслаў Баўмгертнэр

Уладзіслаў Баўмгертнэр

Пра гэта паведаміў РИА «Новости» адвакат Аляксей Басістаў.

Чакаецца, што справа будзе разгледжана Маскоўскім гарсудом 6 лістапада.

21 кастрычніка стала вядома, што суд у Маскве завочна арыштаваў Баўмгертнэра, які знаходзіцца пад хатнім арыштам у Менску. Паведамлялася, што мера стрыманьня будзе дзейнічаць цягам двух месяцаў з таго моманту, як Баўмгертнэра перададуць праваахоўным органам Расеі.

Паводле матэрыялаў справы ў дачыненьні да Баўмгертнэра, а таксама былога першага намесьніка кіраўніка ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» Канстанціна Саладоўнікава й іншых асобаў у Расеі ўзбуджана справа паводле артыкула аб злоўжываньні паўнамоцтвамі.
XS
SM
MD
LG