Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэлаўін ці Дзяды? Поўнае відэа

  • Міхаіл Раманоускі

Амаль у той самы дзень, калі беларусы адзначаюць Дзяды, на Захадзе сьвяткуецца Гэлаўін, які апошнімі гадамі становіцца папулярным і ў беларускай моладзі.

Ці маюць гэтыя дзьве традыцыі агульныя карані і духоўныя сувязі? Ці ўсьведамляюць маладыя людзі сапраўдны сэнс гэтых сьвятаў і прыроду іх абраднасьці?

Ці не нясе перайманьне заходніх сьвятаў пагрозы традыцыйнай народнай культуры беларусаў? І ці не адбываецца падзел беларускага грамадзтва вакол стаўленьня да гэтых двух сьвятаў? А мо ў Беларусі гэтыя два сьвяты могуць мірна суіснаваць? Нарэшце — як ставіцца да камэрцыялізацыі і палітызацыі народных традыцыяў?


У дыскусіі бяруць удзел этнакультуроляг Антаніна Хатэнка і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі. Таксама прагучаць меркаваньні менскай моладзі.

Перадачу вядзе Вячаслаў Ракіцкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG