Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце арыштавалі апошняга лідэра Братоў-мусульман


Ісам Ар’ян
Ісам Ар’ян

Намесьнік старшыні «Партыі свабоды і справядлівасьці» Ісам Ар’ян — адзін з апошніх лідэраў «Братоў-мусульман», якія заставаліся на волі, арыштаваны ў Каіры.

Пра гэта паведаміў памочнік міністра ўнутраных спраў Эгіпта Ахмэд Хэльмэ.

Апошнія некалькі месяцаў пасьля арышту кіраўнікоў «Братоў- мусульман», Ар’ян быў галоўным натхняльнікам прыхільнікаў ісламісцкай асацыяцыі на правядзеньне пратэстных акцый. Відэазвароты высокапастаўленага функцыянэра ісламістаў трансьляваліся на Катарскім тэлеканале Al Jazeera.

Паведамляецца, што Ісам Ар’ян пры затрыманьні не чыніў супраціву. Палітыка абвінавачваюць у закліках да гвалту. Яго пошук у васьмі правінцыях краіны сотні супрацоўнікаў спэцслужбаў вялі больш за тры месяцы.

Рух Браты-мусульмане быў забаронены новымі ўладамі Эгіпту пасьля таго як 3 ліпеня 2013 года вайскоўцы зрынулі былога прэзыдэнта краіны Мухамэда Мурсі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG