Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Несанкцыянаваны паклон. Эфір з Аленай Ціхановіч ад 20-й гадзіны


Сярод тэмаў:


Міліцыя затрымала людзей падчас ускладаньня кветак на Кальварыйскіх могілках.

Сцэнар маратону памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій зьмяніўся. Госьцяй эфіру будзе адна з затрыманых каардынатарка ініцыятывы «Абаронім Курапаты» Ганна Шапуцька.

Дагэтуль нечуванае: малітва «Божа, барані Беларусь» у актавай залі міліцэйскага аддзяленьня.

«Кажу вам, я не вінаваты!» Сяргей Дубавец чытае апошні верш Міхася Чарота, нацарапаны на сьценах турмы НКВД.

Як будзе карэктавацца сьпіс неўязных у Эўразьвяз і чаму Андрэй Саньнікаў выступае за санкцыі.

Прававы погляд на канфіскацыю аўтамабіляў: прычым тут сям’я, якая ўскладчыну купляла машыну?

Голас народа: чаму беларуская эканоміка ня можа абыйсьціся без крэдытаў?

СЛУХАЦЬ ЭФІР



Тэлефон для водгукаў у жывы эфір 651 42 04.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG