Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі з 1 лістапада адмяняецца дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў на некаторыя віды мясапрадуктаў, рыбу, каву, гарбату і соль.

Пастановай Савету міністраў ад 25 кастрычніка зь пераліку сацыяльна значных тавараў, цэны на якія рэгулююцца Міністэрствам эканомікі, выключаныя 7 пазыцыяў.

Акрамя таго, дакумэнт уносіць зьмяненьні і ў пералік сацыяльна значных тавараў і паслуг, цэны і тарыфы на якія рэгулююцца аблвыканкамамі і Менскім гарвыканкамам.

Ад 1 лістапада касуецца рэгуляваньне цэнаў на бананы, лімоны, апэльсіны, а таксама панчошна-шкарпэткавыя вырабы, мыла гаспадарчае і сынтэтычныя мыйныя сродкі бытавога прызначэньня.

Таксама дзяржава больш ня будзе рэгуляваць кошты на некаторыя тавары для дзяцей: вазкі, дзіцячыя ложкі і коўдры.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG