Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка за адраджэньне камсамольскіх будоўляў


Аляксандар Лукашэнка заявіў, што бачыць у сябрах БРСМ кадравы рэзэрв дзяржавы і ставіць перад БРСМ ідэалягічныя і палітычныя задачы.

Мы не хаваем таго, асабліва я, што ставім перад БРСМ ідэалягічныя і палітычныя задачы. Але гэтыя задачы зьвязаныя не з ператварэньнем яго чальцоў у чыіх-небудзь „ястрабаў“ ці „сокалаў“, а перш за ўсё — з фармаваннем з маладых людзей патрыётаў Беларусі», — заявіў Лукашэнка, выступаючы ў Менску на моладзевым форуме.

Ён пазытыўна ацаніў працу БРСМ па разьвіцьці будатрадаўскага руху:

«Студатрады — гэта толькі частка моладзевых працоўных традыцыяў. Варта падумаць пра адраджэньне на новай аснове такіх паняцьцяў, як „камсамольская пуцёўка“, „камсамольская брыгада“, „камсамольская будоўля“, якія дапамогуць сканцэнтраваць энэргію маладых на прарыўных напрамках эканомікі».

Лукашэнка накіраваў віншаваньне БРСМ з нагоды 95-годзьдзя камсамолу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG