Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Курапатах высадзілі ядлоўцы і шматгадовыя кветкі


Уладзімер Кішкурна высаджвае ядлоўцы

Уладзімер Кішкурна высаджвае ядлоўцы

28 кастрычніка сябры арганізацыйнага камітэту «Беларускага руху» зладзілі талаку ў Курапатах. Да іх далучыліся і ўдзельнікі ініцыятывы «За выратаваньне мэмарыялу Курапаты», і моладзь, якая адгукнулася на запрашэньне ў сацыяльных сетках.

Як распавёў Радыё Свабода адзін з удзельнікаў талакі Вінцук Вячорка, гэтым разам падчас талакі высаджвалі кветкі:

«Мы ўжо традыцыйна займаліся высаджваньнем кветак абапал галоўнай алеі, замянялі пасаджаныя ўвесну аднагадовыя кветкі на шматгадовыя, дадалі ядлоўцаў каля „лавы Клінтана“. Усё рабілі грунтоўна. Флянсы гатунковых кветак і дрэўцаў чарговы раз ахвяраваў фэрмэр Уладзімір Матусевіч. Высаджваньнем кіравала біёляг па прафэсіі Тацяна Архіпенка. Спадзяюся, нашая сьціплая праца спрычыніцца да фармаваньня годнага аблічча народнага мэмарыялу памяці ахвяраў камуністычнага рэжыму».

Паводле Вінцука Вячоркі, рабіць талокі ў Курапатах неабходна, каб кожны бачыў, што гэта ня просты прыгарадны лес. Гэтым разам вандалы зноў зьнішчылі некалькі крыжоў.

«На жаль, мы зноў выявілі прынамсі два паламаныя крыжы — адзін вялікі, пастаўлены беларускімі рупліўцамі памяці пра Курапаты, а другі, меншы, ад імя дэлегацыі польскіх натарыюсаў, што колькі гадоў таму наведвала Менск. Вандалізм, на які ўлада сьвядома не зьвяртае ўвагі, працягваецца», — распавёў Вячорка.

Дзяды — дзень памяці продкаў, які з 1 лістапада 1987 году стаў у Беларусі і днём жалобы па тых, хто бязьвінна загінуў ад рук савецкіх катаў. Падчас сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах былі расстраляныя тысячы беларусаў.
XS
SM
MD
LG