Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Маханько: галоўнае — даць дзецям сваю любоў


У нядзелю ў Пружанах 39-гадовая Кацярына Анохава скончыла жыцьцё самагубствам у сябе дома. Жанчына разам з мужам Аляксандрам выхоўвала 11 дзяцей: дваіх біялягічных і 9 прыёмных або усыноўленых.

З намі на сувязі Андрэй Маханько, старшыня праўленьня міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Паразуменьне», асноўная мэта якога — дапамагаць дзецям, які знаходзяцца ў цяжкай жыцьцёвай сытуацыі.

Знаткевіч: Што цяпер будзе з гэтымі дзецьмі — іх 11, бацька ня справіцца, ці магчыма, што ён будзе выхоўваць іх далей з дапамогай нейкіх грамадзкіх арганізацый.?

Маханько: Можа быць так, бо бацька, згодна з заканадаўствам, мае прыярытэтнае права захаваць дзяцей у сваёй сям’і. Несумненна, мы можам разьлічваць на пэўную падтрымку з боку дзяржавы і боку грамадзтва.

Знаткевіч: Сёлета ў лютым Tut.by апублікаваў матэрыял пра сям’ю Анохавых. Кацярына ў ім казала пра дзяцей як крыніцу радасьці ў жыцьці але распавяла і пра цяжкасьці, з якімі іх сям’і даводзілася сутыкацца. «З прычыны таго, што ў Пружанах да нас была адна непрыемная гісторыя з дзіцячым домам сямейнага тыпу, нам спачатку даводзілася сутыкацца з пэўнымі складанасьцямі. Калі мы забралі першую прыёмную дачку, да нас ставіліся насьцярожана, і адчувалася, што ў нашых дзеяньнях некаторыя бачаць карысьлівыя матывы. Справа ў тым, што папярэдняй сям’і пабудавалі дом, і яны жылі, можна сказаць, на поўным дзяржаўным забесьпячэньні. Цяпер некаторыя людзі пераносяць старое успрыманьне на нас і мяркуюць, што і нам дом пабудавалі за дзяржаўны кошт, а дзеці для нас — гэта усяго толькі крыніца даходу. Насамрэч гэта не так. Вядома, на прыёмных дзяцей выплачваюцца пэўныя грашовыя сродкі, але гэта невялікія грошы. Гэтых сродкаў недастаткова для таго, каб дзяцей вылечыць, вывучыць і забясьпечыць годны узровень жыцьця». На вашу думку, ці дастаткова дзяржава плаціць на прыёмных дзяцей?

Маханько: Па-першае, трэба сказаць пра самое слова падтрымка. Падтырмка — гэта тое, што павінна быць. А калі сям’я вырашае ўзяць да сябе прыёмных дзяцей, яна робіць вельмі важны крок, які мяняе лад жыцьця, які прыводзіць да таго, што зьяўляюцца ў жыцьці пэўныя складанасьці. Кожнаму дзіцяці патрэбнае цяпло, хвілінка часу, каб іх інтарэсы былі ў цэнтры нашай увагі. Падтрымка грамадзтва? Ёсьць такі трэнд, ён нэгатыўны, на мой погляд, ён не спрыяе сямейнаму ўладкаваньню дзяцей-сіротаў. Людзі думаюць, што дзяцей бяруць у сем’і, каб атрымліваць грошы ад дзяржавы, каб атрымліваць збудаваныя дамы. Але гэта ўсё другаснае. Першаснае — усё ж такі любоў да дзяцей. Гэта тое, што заўсёды павінна быць на першым месцы. Гэта жаданьне даць дзецям сваё цяпло, сваю любоў.

Слухаць гутарку цалкам:

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:08:23 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG