Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія дыпляматы хочуць убачыць Баўмгертнэра


Уладзіслаў Баўмгертнэр

Уладзіслаў Баўмгертнэр

Пасольства Расеі ў Менску зьвернецца ў сьледчыя органы Беларусі, каб дамагчыся сустрэчы з гендырэктарам «Уралкалія» Ўладзіславам Баўмгертнэрам.

«Мы пакуль не атрымлівалі інфармацыю ад сьледчых органаў пра тое, што працягнутыя тэрміны расьсьледаваньня крымінальнай справы ў дачыненьні да Баўмгертнэра. Але паколькі такое рашэньне прынятае, мы маем намер папрасіць сустрэчы зь ім», — сказаў Інтэрфаксу загадчык консульскага аддзелу пасольства Расеі ў Менску Ігар Карагін.

Прадстаўнік адзначыў, што пакуль ад арыштаванага ў пасольства ніякіх просьбаў ці скаргаў не паступала.

28 кастрычніка стала вядома, што тэрмін расьсьледаваньня крымінальнай справы супраць топ-мэнэджараў Беларускай калійнай кампаніі падоўжаны на два месяцы. Мера стрыманьня ў дачыненьні да Ўладзіслава Баўмгертнэра не зьмянілася. Ён застаецца пад хатнім арыштам на здымнай кватэры ў Менску.

Сьледчы камітэт абвінавачвае Баўмгертнэра ў злоўжываньнях уладай і крадзяжы. Шкода, нанесеная дзеяньнямі абвінавачанага, вызначана ў памеры 100 млн даляраў.
XS
SM
MD
LG