Лінкі ўнівэрсальнага доступу

29 кастрычніка — жалобны маратон у памяць ахвяраў рэпрэсіяў


Ушаваньне памяці ахвяраў таталітарных рэпрэсіяў, 2012 год

Ушаваньне памяці ахвяраў таталітарных рэпрэсіяў, 2012 год

У Дзень памяці ахвяраў таталітарных рэпрэсіяў, 29 кастрычніка, адбудзецца жалобны маратон па мясьцінах масавых расстрэлаў 30–40-х гадоў у Менску і ваколіцах.

Збор прызначаны на 11 гадзіну на Кальварыйскіх могілках, якія стануць першым месцам ушанаваньня памяці ахвяраў масавых расстрэлаў.

Пасьля ўшанаваньні адбудуцца ў Лошыцы, Трасьцянцы і парку Чалюскінцаў.

Скончыцца жалобны маратон у Курапатах, дзе а 17-й гадзіне пачнецца набажэнства ў памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.

Арганізатары заклікаюць неабыякавых далучацца, па магчымасьці са сваім транспартам.

Даведка Свабоды


У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКУС расстралялі больш за 100 беларускіх інтэлектуалаў — літаратараў, навукоўцаў і дзяржаўных дзеячаў. Сярод іх былі Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Тодар Кляшторны, Янка Нёманскі, Міхась Чарот і іншыя.


Месцы масавых расстрэлаў і пахаваньняў у Менску
(паводле гісторыка Ігара Кузьняцова)


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG