Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Баўмгертнэра пакінулі пад арыштам яшчэ на 2 месяцы


Ўладзіслаў Баўмгертнэр

Ўладзіслаў Баўмгертнэр

Тэрмін расьследаваньня крымінальнай справы супраць топ-мэнджараў Беларускай калійнай кампаніі падоўжаны на два месяцы.

Мера стрыманьня ў дачыненьні да генэральнага дырэктара Ўладзіслава Баўмгертнэра не зьмянілася. Ён застаецца пад хатнім арыштам — паведаміў Інтэрфаксу прадстаўнік Сьледчага камітэту Павал Траулька.

Сьледчы камітэт РБ абвінавачвае Баўмгертнэра ў злоўжываньнях уладай і крадзяжы. Шкода, нанесеная дзеяньнямі абвінавачанага, вызначана ў памеры 100 млн даляраў.

Басманны суд Масквы раней прыняў рашэньне пра завочны арышт Уладзіслава Баўмгертнэра паводле ўсчатай супраць яго ў Расеі справы аб злоўжываньні паўнамоцтвамі. Афіцыйна паведамлялася, што праваахоўныя органы Расеі зьвернуцца ў генэральную пракуратуру Беларусі з просьбай аб экстрадыцыі Ўладзіслава Баўмгертнэра.
XS
SM
MD
LG