Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр знакаміты амэрыканскі рокер Лу Рыд


Лу Рыд і Вацлаў Гавэл.
Лу Рыд і Вацлаў Гавэл.

Лу Рыд Легендарны рокер, заснавальнік і лідэр гурта The Velvet Underground Лу Рыд памёр у ЗША ва ўзросьце 71 года.

Прычына сьмерці Рыда афіцыйна не раскрываецца, аднак вядома, што ў траўні гэтага года ён перанёс апэрацыю па перасадцы печані.

Лу Рыд (поўнае імя — Люіс Алан Рыд) нарадзіўся ў Нью-Ёрку 2 сакавіка 1942 года ў габрэйскай сям’і выхадцаў з Расейскай імпэрыі.

У пачатку 1960-х гадоў Рыд і валійскі музыка Джон Кэйл заснавалі гурт The Velvet Underground. Два яго першыя альбомы пасьля выхаду не карысталіся вялікай вядомасьцю. Сёньня ж яны ўключаныя вядучымі музычнымі выданьнямі сьвету ў лік лепшых у гісторыі рок-музыкі, а калектыў групы пастаўлены часопісам Rolling Stone у дваццатку «найвялікшых артыстаў усіх часоў».

У 1996 годзе гурт быў урачыста ўведзены ў Залю славы рок-н-ролу. У 1971 Рыд пачаў сольную кар’еру . Яго першыя альбомы — " Lou Reed" і «Transformer» — выйшлі ў 1972 годзе.

Пакінуўшы The Velvet Underground, музыка працягваў супрацоўнічаць з Кэйлам. У 1990 годзе яны запісалі сумесны альбом «Songs for Drella», прысьвечаны памерламу ў 1987 годзе «каралю поп-арта» Эндзі Ўорхолу, які быў заступнікам гурта ў раньнія гады. У 2011 годзе Рыд сумесна з амэрыканскім гуртом Metallica стварыў праект «Lulu».

Рыд быў сябрам памерлага экс-прэзыдэнта Чэхіі і лідэра Аксамітнай рэвалюцыі Вацлава Гаўла.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG