Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баку дэманстравалі супраць Аліева


Некалькі тысяч прыхільнікаў апазыцыі правялі мітынг у сталіцы Азэрбайджана на знак пратэсту супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў гэтым месяцы.

Выбары 9 кастрычніка, на якіх прэзыдэнт Ільхам Аліеў выйграў трэці пяцігадовы тэрмін пры ўладзе, трапілі пад крытыку з боку міжнародных назіральнікаў.

Лідэр апазыцыі Каміл Гасанлы асудзіў вынікі выбараў як “ашуканскія і незаконныя".

Гасанлы, прафэсар гісторыі, быў адзіным кандыдатам ад апазыцыі, але атрымаў менш за 6 адсоткаў галасоў у параўнаньні з 85 працэнтамі Аліева.

Пратэстоўцы таксама заклікалі да вызваленьня людзей, якіх яны лічаць палітычнымі вязьнямі і запатрабавалі спыніць ціск уладаў на незалежныя СМІ.

Паводле мясцовай паліцыі, у дэманстрацыі ўзяло ўдзел 1000 чалавек. Акцыя, якая была санкцыянаваная ўладамі, скончылася "без якіх-небудзь сур'ёзных інцыдэнтаў".
XS
SM
MD
LG